Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2016

19 лютага ў школе прайшло Свята роднай мовы

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага ў школе прайшло Свята роднай мовы.У гэты дзень да беларускасці дакрануўся кожны. Напярэдадні вучні ўдзельнічалі ў конкурсе відэаролікаў, у якіх здымалі свае любімыя вершы, наладзілі выставу даматканых і вышываных ручнікоў “Ручнікі – повязь часоў”.Таксама вучням і настаўнікам  загадзя было прапанавана прынесці свае любімыя вершы ў друкаваным варыянце, з якіх была наладжана выстава “Нашы любімыя вершы”. Раніцай вучняў і наведвальнікаў школы сустракалі настаўніца беларускай мовы і дзяўчаты ў беларускіх строях, якія нагадвалі аб свяце і прасілі напісаць свае любімыя беларускія словы, з якіх потым і была наладжана выстава “Нашы  любімыя беларускія словы”. Як высветлілася, любімае беларускае слова ў нашай школе - Радзіма!

Далей свята было арганізавана такім чынам, што на ўсіх перапынках на першым  паверсе  дэманстраваўся відэаматэрыял: ролікі чытачоў, на якіх шмат хто з вучняў мог спазнаць сябе і сваіх сяброў, музычныя сучасныя кліпы на беларускамоўныя песні, беларускамоўны мультматэрыял.  На другім паверсе арганізатары свята праводзілі інтэрактыў “Скарбонка роднай мовы”, які выклікаў  цікавасць і ў вучняў,  і ў  настаўнікаў нашай школы. Завяршыла свята  інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску!” , у якой спаборнічалі вучні старэйшых класаў і настаўнікі. З перавагай у тры балы перамагла каманда настаўнікаў! Свята атрымалася!  Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным!