Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.09.2017

Тыдзень беларускай пісьменнасці

Тыдзень беларускага пісьменства

          З 4 па 9 верасня адбыліся мерапрыемствы , прымеркаваныя да Дня пісьменнасці, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

      Вучні, бацькі і настаўнікі змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу. У першую чаргу  згадалі нашых першаасветнікаў –  Францыска Скарыну, Кірыла Тураўскага, Ефрасінню Полацкую, Сымона Буднага і інш., якія стварылі падмурак для сённяшняга пісьменства.
     Тэматычная выстава”Жывая крыніца, ты родная мова”, інфармацыйны стэнд расказалі аб гістрорыі святкавання гэтага Дня.

       Бібліятэкар падрыхтавала мерапрыемства для вучняў 3-4 класаў «Як да нас прыйшла кніга».Расповед суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй.Закончылася мерапрыемства віктарынай па праслуханым. Юнае пакаленне добра ведае гісторыю беларускага пісьменства і кнігадрукавання.

     Для старэйшых вучняў, у суботу, 9 верасня, былі праведзены гульня-падарожжа "Нам засталася спадчына" і моўны турнір “Моўныя скарбы роднага краю”.Першае мерапрыемства пачалося з праслухвання беларускіх музычных кампазіцый. Пасля гэтага ўсе вучні былі падзелены на дзве каманды. У ходзе гульні вучні наведвалі тэматычныя прыпынкі "Літаратурны", "Моўны", "Гістарычны", дзе выконвалі розныя творчыя заданні. Мэтай другога мерапрыемства было выхаванне цікавасці да культуры, роднай мовы, павагі да гісторыі роднага краю і яго людзей.

    На працягу тыдня вучні 7-11 класаў рыхтавалі буклеты, прысвечаныя 500- годздю беларускага кнігадрукавання.
     Пераможцы ўсіх мерапрыемстваў былі ўзнагароджаны на лінейцы.