Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.02.2018

Віншуем з узнагародай

Віншуем з узнагародай дыпломам 3 ступені  абласнога этапа навукова-практычнай канферэнцыі “Первые шаги в науку” Шасцярык Наталлю , вучаніцу 11 класа і Шасцярык Дар’ю, вучаніцу 10 класа!

Даследчая работа “Ёсць у мяне  зямля, край светлых мрояў…” , напісаная пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Панамарэнка Ганны Міхайлаўны і Бекіш Ірыны Анатольеўны , падцвердзіла неабходнасць вывучэння тапонімаў і мікратапонімаў маленькай радзімы.

 “Тапаніміка – гэта мова зямлі, а зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавецтва запісана ў геаграфічнай наменклатуры”, - пісаў у першай палове XIX  стагоддзя вядомы рускі журналіст і этнограф Надзеждзін.     Кожны куточак нашай краіны мае сваю гісторыю і сваю назву. За многія стагоддзі набылі сваю назву не толькі гарады і вёскі, вялікія рэкі і азёры, але і невялічкія хутары і ўрочышчы, палі і лясы, ручаі і крынічкі, нават асобныя дрэвы і камяні. Ў гэтых назвах – гісторыя     нашых вёсак, гісторыя нашага краю і, ў рэшце рэшт,- гісторыя  Радзімы, таму што назвы гэтыя застаюцца і тады, калі самы з’явы, ўтварыўшыя іх, даўно адышлі ў мінулае. Гэтыя назвы нельга знайсці ні на адной геаграфінай карце, яны захоўваюцца толькі ў памяці старэйшага пакалення. Мы павінны помніць, што, калі з народнай памяці, як з магнітнай ленты, сатруцца шматлікія мелкія назвы, мы згубім цэлы пласт нашага мінулага, які нельга будзе аднавіць ні ў архіўных тайніках, ні з дапамогай архелагічных раскопак. 

 Менавіта гэтыя думкі натхнілі нас на вывучэнне мікратапанімікі нашай мясцовасці і стварэнне даследчай работы і краязнаўча-тапамінічнай карты мікрараёна школы.