Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2018

Дзень роднай мовы

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

  Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
  Дзеля захавання роднай мовы, у школе традыцыйна  ладзіцца ў гэты дзень шэраг мерапрыемстваў. Настаўнікамі беларускай мовы распрацаваны план, у якім магчымасць паўдзельнічаць была ва ўсіх жадаючых: ад першакласніка да адзінаццацікласніка, ад настаўніка да супрацоўніка школы і бацькоў.

Зранку вучняў школы сустракалі ветлівымі беларускімі  словамі дзяўчаты ў народных строях, запрашалі прыняць удзел у акцыі добрага настрою “Вітаемся  па-беларуску!”, праводзілі бліц-апытанне

“Чаму я не размаўляю на беларускай мове?”,  запісвалі найбольш ужывальныя беларускія словы.

Вучні маглі пазнаёміцца з цікавай інфармацыяй па гісторыі мовы ,  з разнастайнымі кнігамі на беларускай мове  ля выставы “Прыгарніся да роднага слова”, наладжанай у бібліятэцы. Калаж “Майстры слова пра мову” паказаў, як прыгожа выказваліся пра сваю родную мову беларускія пісьменнікі.

А далей вучняў і настаўнікаў чакалі : інтэрактыў “Цукеркі з кніжнай талеркі”, дзе за добра прачытаны верш на беларускай мове можна было атрымаць цукерку; стыкерфэст  “Азбука беларускіх слоў”, дзе на кожную літару алфавіта запісвалі словы; прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове ; інфармацыйная пяціхвілінка “Дзень роднай мовы”;

музычны караоке-калейдаскоп “Беларускія напевы”;

інтэрактыў  “Кошык народнай мудрасці”, дзе ўсе адгадвалі загадкі і чыталі скарагаворкі; гульня-віктарына “Знайдзі слова!”, дзе трэба было з дапамогай беларускіх кніг знайсці пераклад цікавых беларускіх слоў; усеагульная дыктоўка для настаўнікаў; ФЭСТ “Скарбы роднай мовы!”, у якім спаборнічалі вучні старэйшых класаў і настаўнікі.

Добры настрой, святочнае аздабленне школы, цікавыя гульні і музыка не абышлі ніводнага чалавека ў школе ў гэты дзень! Кожны знайшоў сабе нешта цікаваеі карыснае!

Галоўная выснова, да якой мы прышлі: каб захаваць сваю родную мову, яе патрэбна вывучаць! А вывучаць яе можна цікава і весела!