Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.10.2018

Дзень настаўніка

Дзень настаўніка адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка. Прафесійнае свята — добрая нагода сказаць словы ўдзячнасці.

4 кастрычніка ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечаннае Дню настаўніка. У вялікай зале сабраліся работнікіі ветэраны працы сістэмы адукацыі Кобрынскага раёна, прадстаўнікі адміністрацыі рэгіёна. 

Прысутнічалі на свяце ветэраны педагагічнай працы нашай установы: Калядзіч Iван Iванавіч, былы дырэктар, якi аддаў больш за 40 гадоў працысістэме адукацыі, і больш за 20 гадоў, працаваў дырэктарам нашай школы.

Ячнік Ганна Iванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, больш за 34 гады стажа у педагагічнай прафессіі, апошнія 5 гадоў працавала на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Шчыры дзякуй за працу ўсiм ветэранам педагагiчнай працы нашай установы.

Словы вiншавання з прафессійным святам гучалiў адрас усiх настаўнiкаў Кобрыншчыны, а лепшыя прадстаўнiкi настаўнiцтва Кобрыншчыны прымалi награды за высокi прафесiяналiзм.

Грамату галоўнага ўправлення адукацыi за добрасумленную працу атрымала Бекiш Iрына Анатольеўна, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры. Вiншуем з узнагародай! Далейшых поспехаў, натхненняў у працы Iрыны Анатольеўне!

Адмiнiстрацыя школы вiншуе са святам увесь педагагiчны каллектыў! Дзякуем вам за разуменне, цярпенне, мудрасць. Жадаем здароў'я, дабрабыту, старанных і таленавітых вучняў, i, канешне, асабiстага шчасця!