Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.11.2021

Неделя белорусского языка

З 11 па 15 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы “Матчына мова”.Для вучняў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Маці. Вучні 5-7 класаў збіралі беларускія прыказкі і аформілі кластар “Беларускія прыказкі ды прымаўкі пра Маці”.

Школьнікі актыўна выступалі ў ролі перакладчыкаў, разгадвалі загадкі, рэбусы, метаграмы падчас інтэрактыва “Падумай, адгадай!” Выказвалі словы падзякі і пажаданні саім матулям, удзельнічая ў стыкер-фэсце “Жыві ў сэрцы маім матуліна мова!”

Вучні 4 класа паспаборнічалі ў конкурсе дэкламатараў вершаў, а 2 клас зрабіў фотакалаж “Мая матуля самая лепшая!”.

15 кастрычніка вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі ФЭСТа “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!” На працягу гульні ўдзельнікі мерапрыемства  праявілі сябе  як сапраўдныя знаўцы роднай мовы, пашырылі свой слоўнікавы запас і кругагляд.