Да 125-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Светлы свет будзе вечна жывым”. Да юбілею была наладжана выстава з аднаіменнай назвай.

Для вучняў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Максіму Багдановічу.
9 снежня наладжаны музычныя перапынкі з песняў, пакладзеных на вершы Багдановіча.

Вучні 3-4 класаў паспаборнічалі ў конкурсе дэкламатараў вершаў паэта, а старэйшыя - у конкурсе самастойна знятых відэаролікаў “Зорка Максіма “.

13 снежня 45 вучняў 5-11 класаў наведалі кінамерапыемства “Свет паэзіі Максіма Багдановіча”, дзе яшчэ раз далучыліся да чароўнай паэзіі вядомага беларускага спевака.