Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2017

Мiжнародны дзень роднай мовы

   У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.

Цікавым і запамінальным стане гэты дзень і  для вучняў нашай школы. 

     Свята роднай мовы  прапанавала  акунуцца ў чароўны свет беларускай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках.

   У праграме дня былі  мерапрыемствы на любы густ: акцыя “Размаўляем па-беларуску!”, стыкерфэст  “Перакладчыкі”,бліц-апытанне “Малавядомыя беларускія словы”, выстава “ Святло беларускага слова”, дэманастрацыя мультыплікацыйнага фільма “Дзед”, музычны перапынак “Слухай сваё”, конкурс “Папацей, грамацей!”, выстава-дэгустацыя  “Салодкія прысмакі ”, ФЭСТ “Беларуская мова – наша  мова!”