Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.09.2018

Дзень беларускага пісьменства

Прыхінуцца душой да роднага слова

Пачатак верасня ў Беларусі – асаблівы. З ім на нашу зямлю прыходзяць урачыстасці, прысвечаныя памяці асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, найбольш значных асоб, якія праславіліся не столькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, колькі сваім падзвіжніцтвам на ніве духоўнай. Таму Святу беларускага пісьменства ў гадавым календары – асаблівае месца. Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прайшоў у кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Асаблівае месца адводзяць яму і ў нашай школе. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры  імкнуцца да таго, каб дзеці змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу. Дзеля гэтага ў школе з 3 па 8 верасня прайшоў тыдзень беларускай пісьменнасці.

Пяцьсот адзін год прайшоў з таго часу, як выдатнейшы сын беларускай зямлі Францыск Скарына пачаў кнігадрукаванне на роднай мове. Ён, найбольш велічная зорка нашай нацыянальнай культуры, жыў, працаваў у часы эпохі Адраджэння. Славуты палачанін добра разумеў гістарычную ролю друкаванага слова, кнігі. Менавіта гэта  і імкнуцца данесці настаўнікі да сваіх вучняў.

Так, ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню пісьменства 2018. У бібліятэцы наладжана выстава навінак беларускіх кніг “Слава кніжцы беларускай”, бібліятэкарам падрыхтавана прэзентацыя аб тым як прайшло свята ў Іванава. Заключным мерапрыемствам тыдня стаў конкурс на лепшага чытальніка беларускіх вершаў “Жыву і дыхаю, мой край, табой”, якое сабрала лепшых чытальнікаў з другога па адзінаццаты клас.

Гучалі пранікнёныя словы, прысвечаныя роднаму краю. Конкурс прайшоў цікава і прынёс задавальненне і настаўнікам, і вучням, была ўнесена прапанова кожны месяц праводзіць Дзень зносін па-беларуску. Акрамя пераможцаў конкурса чытальніка, на свяце былі ўзнагароджаны ўдзельнікі конкурса “Буслік-2018”.