Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2018

акцыя «Твае Першыя фінансы"

Гісторыя ўнікальнага праекта Белаграпрамбанка па павышэнню фінансавай пісьменнасці «Твае Першыя фінансы» бярэ пачатак у верасні 2014 года. Тады ў рамках гэтай маштабнай сацыяльнай акцыі, закліканай пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматы, зборнік дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае Першыя фінансы» атрымалі каля 25 тысяч вучняў 5-х класаў сельскіх, а таксама некаторых гарадскіх школ краіны. За гады існавання праекта кнігі па фінансавай пісьменнасці атрымалі каля 300 тысяч школьнікаў.

      21 верасня 2018 года ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі «Твае Першыя фінансы" 11 пяцікласнікаў атрымалі ў падарунак зборнікі цікавых казак пра фінансы ад ААТ "Белаграпрамбанк". Казачны персанаж Агрык у лёгкай і даступнай форме распавядае дзецям, што такое грошы, калі яны з'явіліся, што такое банк, як ён працуе, якія мары здольны выканаць, а таксама адказвае на пытанне: ці праўда, што пластыкавымі карткамі зараз могуць карыстацца нават дзеці. Кніга «Твае Першыя фінансы», закліканая павысіць фінансавую пісьменнасць беларускіх дзяцей, з'яўляецца унікальным выданнем для нашай краіны.