Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.11.2018

Тыдзень беларускай літаратуры

Тыдзень беларускай літаратуры

З 19 па 23 лістапада ў школе прайшоў тыдзень беларускай літаратуры. Настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі і правялі для вучняў 1-11 класаў наступныя мерапрыемствы: відэавіктарыну “У госці да казкі” для вучняў 2-6 класаў, гульню-падарожжа “Мову матчыну шануй!” для 3-8 класаў, мультымедыйную прэзентацыю “Гаворым па-беларуску”.

"Бясшумна ляцеў над зямлёй лістапад..."

Гэтыя радкі верша Я. Янішчыц сталі назвай лістападаўскага Дня роднай мовы і інфармацыйнай сцяны з матэрыялам аб лістападзе. Сабраны матэрыял аб прыкметах і павер'ях месяца, святах і юбілярах і проста цікавая інфармацыя пра лістапад. Традыцыйна была арганізавана выстава “Мы святкуем юбілей!” , прысвечаная  70-годдзю з  Дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Вучні старэйшых класаў праглядзелі відэаролік “Палеская ластаўка - Яўгенія Янішчыц”, паслухалі вершы напісаныя ёю.

Аднак самым запамінальным мерапрыемствам пятніцы стала сустрэча з мастаком-земляком Віктарам Паўлавічам Байдоўскім. Напярэдадні сустрэчы ў школьным музеі быў наладжаны вернісаж яго карцін “Адкуль пачынаецца Радзіма?” Уражанняў ад выставы было шмат! Вучні мелі цудоўную магчымасць дакрануцца да сапраўднай прыгажосці жывапісу, задаць свае пытанні мастаку. Сустрэча з Віктарам Паўлавічам запомніцца вучням надоўга.