Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Дзень роднай мовы

У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Дзень роднай мовы стаў традыцыйным святам, якое  ладзіцца на прыканцы лютага. Дзеля захавання роднай мовы, у школе ў гэты дзень настаўнікамі беларускай мовы арганізавана шэраг мерапрыемстваў. З самага ранку ўсе жадаючыя мелі цудоўную магчымасць далучыцца да акцыі “Сёння я размаўляю па-беларуску!” Шчырымі ветлівымі беларускімі словамі сустракалі ўсіх на ўваходзе дзяўчаты ў народных строях, запрашалі прыняць удзел у акцыі добрага настрою “Абмяняем беларускае слова на абдымашкі”, абазначалі ўдзельнікаў акцыі эмблемамі дня. Вучні маглі пазнаёміцца з цікавай інфармацыяй аб мове, з навінкамі беларускай літаратуры на выставе “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, наладжанай у бібліятэцы. А далей вучняў і настаўнікаў чакалі : стыкерфэст “Кола святаў”, дзе вучні згадалі святы беларусаў і традыцыі, звязаныя з імі; кірмаш стыкераў, на якім вучні маглі абмяняць заробленыя падчас праекта “Гадуем беларусаў” стыкеры на сувеніры; дзіцячая пляцоўка забаў “Букет да свята”, “Смачная мова”, дзе малодшыя школьнікі складалі словы - назвы кветак і ежы; выстава-дэгустацыя “Стравы нацыянальнай кухні”, на якую кожны клас рыхтаваў сваю страву (бліны ды аладкі, дранікі ды клёцкі са шкваркамі, мачанка – гэта было не толькі прыгожа, але і смачна!); інфармацыйная пяціхвілінка “Дзень роднай мовы”; музычны перапынак “Слухай сваё”; усеагульная дыктоўка для настаўнікаў; ФЭСТ “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”, у якім спаборнічалі вучні старэйшых класаў і настаўнікі (дарэчы, у гэтым годзе перамагла каманда настаўнікаў “Гаварлівыя”).

Добры настрой атрымаў кожны чалавек у школе! Кожны знайшоў сабе нешта цікавае і карыснае!

Вучыце родную мову цікава і весела, тады яна абавязкова захаваецца, а нам не будзе сорамна перад нашымі нашчадкамі !