Архив новостей - Песковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.09.2020

Тыдзень беларускай пісьменнасці

Свята беларускага пісьменства займае ў гадавым календары  асаблівае месца.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры  імкнуцца да таго, каб дзеці змаглі прыхінуцца душой да роднага слова. Дзеля гэтага ў школе з 4 па 11 верасня прайшоў тыдзень беларускай пісьменнасці.

Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню пісьменства 2020. У бібліятэцы наладжана выстава навінак беларускіх кніг “Родная мова- крыніца празрыстая”, сабраны і аформлены матэрыял пра гісторыю кнігадрукавання, бібліятэкарам падрыхтавана прэзентацыя аб тым, як прайшло свята беларускага пісьменства у гэтым годзе.